BE RU EN

«Мы любім і ў думках абдымаем сваіх Герояў, і прадаўжаем змагацца»

  • 18.06.2021, 17:11

Фотапраект ад беларусаў Сеніцы ў падтрымку палітвязняў.

Жыхары Сеніцы зрабілі фотапраект у падтрымку палітвязняў у Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Хартыя97%».

«Сеніца памятае кожнага палітвязня, каго закранула машына рэпрэсій.

Праўдзівы беларус прымае блізка да сэрца кожнае затрыманне, арышт і катаванні. Нам балюча за тых, каго без віны судзілі.

Мы любім і ў думках абдымаем сваіх герояў, і прадаўжаем змагацца. Бо без барацьбы колькасць палітвязняў будзе расці, а каток рэпрэсій павялічвацца», - сказалі ўдзельнікі.

Апошнія навіны