BE RU EN

На газаправодзе ў акупаваным Луганску адбыўся магутны выбух

  • 18.06.2021, 12:23

Відэафакт.

У ноч на пятніцу, 18 чэрвеня, у акупаваным Луганску адбыўся выбух з наступным гарэннем. Інцыдэнт адбыўся на газаправодзе, без газу засталіся 20 жылых дамоў і 21 камунальна-бытавы аб'ект, паведамляе zn.ua са спасылкай на прэс-службу ДП "Луганскгаз".

"Уначы 18 чэрвеня 2021 года на газаправодзе сярэдняга ціску дыяметрам 425 мм адбыўся выбух, у выніку чаго ўзнікла моцнае ўзгаранне. У выніку інцыдэнту ад падачы прыроднага газу былі часова адключаныя 20 жылых дамоў і 21 камунальна-бытавы аб'ект", - гаворыцца ў паведамленні.

Узгаранне ўдалося ліквідаваць а 06:30. Цяпер на месцы здарэння праходзяць рамонтна-аднаўленчыя работы.

"На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, прычыну выбуху высвятляюць", - паведамілі ў прэс-службе ДП "Луганскгаз".

Апошнія навіны