BE RU EN

Вікторыя Нуланд: ЗША ўвядуць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі на наступным тыдні

  • 17.06.2021, 14:13

У Беларусі павінны прайсці новыя выбары.

ЗША збіраюцца ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі на наступным тыдні.

Пра гэта падчас міжнароднай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі GLOBSEC заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША ў палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд, паведамляе «Радыё Свабода».

Нуланд нагадала, што падчас саміту ў Жэневе 16 чэрвеня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зразумела выказаўся пра разыходжанні паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй у пытанні Беларусі, а расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін з гэтым не спрачаўся.

«Мы мяркуем, што адзіны спосаб паважаць правы і выбар беларускага народа - гэта правесці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары, а спадар Лукашэнка відавочна баіцца гэта зрабіць», - заявіла Вікторыя Нуланд.

Апошнія навіны