BE RU EN

Японцы стварылі ядомыя маскі для абароны ад каранавіруса

  • 16.06.2021, 19:39

Відэафакт.

У эксперыментальнай лабараторыі Goku no Kimochi The Labo ў Японіі стварылі маскі з дыннага хлеба, які выпякае папулярная ў краіне сетка крам. У Сеціве ўжо з'явілася адпаведнае відэа, паведамляе korrespondent.net.

Выраб мае форму аладкі. А мацуецца да твару з дапамогай завязак, як звычайная маска.

Неўзабаве маска была паспяхова пратэставаная ў Даследчым інстытуце Unitika Garmentec на якасць ІСВ.

Вынікі тэсту паказалі, што хлебная маска забяспечвае трохі лепшы ўзровень абароны ад інфекцый, чым звычайныя маскі.

Таму экспэрты пацвердзілі, што яе можна выкарыстоўваць у адпаведных мэтах.

Тым не менш, найбліжэйшым часам кампанія плануе выпускаць выраб як «самую шчаслівую маску ў свеце, каб выканаць мары аматараў хлеба». У продаж «смачная» абарона для твару паступіла 10 чэрвеня.

Адзначаецца, што іх рэалізоўваюць праз Інтэрнэт-крамы ва ўпакоўках па пяць штук за 16,44 даляра.

Апошнія навіны