BE RU EN

Камандзір ВПС і СПА прагаварыўся: названы пункт перахопу самалёта Ryanair беларускім знішчальнікам

  • 15.06.2021, 8:39

Лукашэнкаўскі генерал прызнаў факт захопу цывільнага авіялайнера ў небе над Беларуссю.

Камандуючы ВПС і СПА Беларусі генерал-маёр Ігар Голуб заявіў, што камандзір рэйса Афіна-Вільня кампаніі Ryanair быў гатовы да таго, што самалёт будзе перахоплены беларускім знішчальнікам, для прымусовай пасадкі ў Менску.

«Камандзір карабля чакаў, што ў пункце развароту яго будзе чакаць беларускі знішчальнік», - заявіў Голуб на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша АФН.

«Разлікі па прасторава-часовых нарматывах» паказваюць, што пункт перахопу самалёта Ryanair знаходзіўся ў небе над Лідай, заявіў лукашэнкаўскі генерал. Са слоў камандзіра ВПС і СПА, менавіта ў гэтым пункце борт ірландскай авіякампаніі і пачаў разварот на Менск.

Апошнія навіны