BE RU EN

Зніклага ў Беларусі футбаліста з Нігерыі знайшлі: спрабаваў прарвацца ў Еўропу

  • 18.05.2021, 15:09

Спартоўца знайшлі ў польскім Тэрэспалі.

Знайшлі зніклага на Берасцейшчыне футбаліста з Нігерыі, 20-гадовага Задзі Чукву Емануела. УУС Берасцейскага аблвыканкама паведамляе, што міліцыі вядома, дзе ён знаходзіцца. І цяпер высвятляюцца акалічнасці здарэння.

Паводле звестак міліцыі, ён спрабаваў выехаць у Польшчу і быў затрыманы ў горадзе Тэрэспалі, паведамляе БелТА.

Напярэдадні стала вядома, што ў міліцыю звярнуўся прадстаўнік футбольнай каманды з Нігерыі (яна была на зборах у Берасцейскай вобласці) і паведаміў, што 7 траўня пасля спартыўных збораў спартовец не вярнуўся ў гатэль. Меркавалася, што ён мог паехаць у Менск. Аднак нігерыец, відаць, спрабаваў трапіць у ЕЗ.

Апошнія навіны