BE RU EN

Медыкі знайшлі новае ўскладненне пасля каранавіруса ў кожнага другога пацыента

  • 18.05.2021, 9:49

Вынікамі даследаванняў падзяліліся спецыялісты з Пітсбуржскага ўніверсітэта.

Амерыканскія навукоўцы з Пітсбуржскага ўніверсітэта выявілі новае небяспечнае наступства COVID-19.

Гаворка ідзе пра вострую энцэфалапатыю - параза тканак галаўнога мозгу. Выяўлена, што гэтае ўскладненне сустракаецца ў кожнага другога хворага на каранавірус.

Варта адзначыць, што гаворка ідзе толькі пра пацыентаў, якія цяжка пераносяць захворванне, паведамляе JAMA Network Open (пераклад - lenta.ua).

Падчас даследавання навукоўцы прааналізавалі стан здароўя блізу трох тысяч пацыентаў, якія перанеслі захворванне. Высветлілася, што энцэфалапатыя сустракаецца ў 50% пацыентаў, якія перахварэлі на COVID-19 у цяжкай форме.

Такім чынам, вірус SARS-CoV-2 можа адмоўна паўплываць на функцыянаванне цэнтральнага органа нервовай сістэмы. Наступствамі могуць стаць страта прытомнасці, галаўны боль і парушэнні кагнітыўных здольнасцяў, уключаючы праблемы з памяццю.

Апошнія навіны