BE RU EN

У Беларусі з'явіўся свой штам COVID-19

  • 16.05.2021, 11:46

Што пра яго вядома?

У Беларусі з'явіўся свой варыянт COVID-19. Пра гэта піша sb.by са спасылкай на загадчыка лабараторыі біябяспекі патагенных мікраарганізмаў Анатоля Красько.

– Прысутнічае злёгку перайначаны варыянт мясцовага паходжання, які адаптуецца да нашай папуляцыі, – расказаў суразмоўца выдання.

Паводле словаў Анатоля Красько, беларускі варыянт кавіду меней агрэсіўны у параўнанні з індыйскім, аднак навукоўцы не выключаюць, што ў папуляцыі таксама можа з’явіцца эфектыўны вірус, які ўхіляецца ад імуннага адказу.

Цяпер у Беларусі цыркулюе брытанскі варыянт кавіду і тыя штамы, што былі завезеныя раней. Індыйскі штам медыкі пакуль не выяўлялі.

Апошнія навіны