BE RU EN

«Падтрымаем герояў так, каб у судзе затрэсліся шыбы!»

  • 12.05.2021, 9:07

Павел Севярынец і актывісты «Еўрапейскай Беларусі» не раз паказвалі нам прыклад салідарнасці.

Сёння, 12 траўня, Магілёўскі абласны суд пачне разгляд сфабрыкаванай крымінальнай справы супраць герояў Беларусі: палітыка Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Казлова, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча.

«Улады» настолькі іх баяцца, што зрабілі судзілішча закрытым.

Вось так Павел Севярынец, Яўген Афнагель, і Максім Вінярскі прыходзілі на зачыненыя суды да іншых палітвязняў.

Тэлеграм-канал «Баста!» заклікаў прыходзіць сёння да будынка суда па вуліцы Першамайская 85, г. Магілёў, да 10.30 гадзін раніцы, каб паказаць нашу салідарнасць з героямі Беларусі!

Апошнія навіны