BE RU EN

У Расеі сухагруз сеў на мель і заблакаваў Волга-Каспійскі канал

  • 10.05.2021, 10:44

Судна ішло ў іранскі порт Амірабад.

У Расеі цеплаход Порт Оля-4 сеў на мель на 155-м кіламетры Волга-Каспійскага марскога суднаходнага канала і заблакаваў рух па ім. Пра гэта ў панядзелак, 10 траўня, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на ўпраўленне МНС па Астраханскай вобласці.

«Сігнал пра інцыдэнт у паўночнай частцы Каспійскага мора паступіў а 02:15 ночы. Паводле звестак МНС, ніхто не пацярпеў, у экіпажа ёсць запас харчавання. Корпус цеплахода не пашкоджаны, забруджванне акваторыі не зафіксаванае», - гаворыцца ў паведамленні.

Судна ішло ў іранскі порт Амірабад. Яго паспрабуюць зняць з мялі пасля паляпшэння метэаўмоў.

Апошнія навіны