BE RU EN

У Гішпаніі затрымалі мужчыну, які наўмысна заразіў каранавірусам 22 чалавек

  • 25.04.2021, 16:01

Ён здымаў маску і кашляў на калегаў.

У горадзе Манака на гішпанскім востраве Маёрка затрымалі 40-гадовага мужчыну, якога падазраюць у інфікаванні каранавірусам 22 чалавек, піша BBC.

Паводле звестак праваахоўнікаў, мужчына прадаўжаў хадзіць на працу і ў спартзалу, хоць у яго была тэмпература 40°C і кашаль. Ягоныя калегі распавядаюць, што на працы ён наўмысна зняў маску і пачаў кашляць, пагражаючы, што збіраецца іх усіх заразіць.

Пасля мужчына ўсё ж зрабіў ПЛР-тэст, але, не дачакаўшыся вынікаў, пайшоў на працу і трэніроўкі. Калегі прасілі паехаць яго дадому, але ён адмовіўся. Вынік тэсту на COVID-19 апынуўся станоўчым.

У паліцыі паведамілі, што мужчына заразіў пецярых сваіх калегаў, тры чалавекі - у спартзале. А потым станоўчы вынік тэсту атрымалі яшчэ 14 чалавек - сямейнікі інфікаваных. Сярод іх - трое падгадаваных дзяцей. Выданне не паказвае, якое пакаранне можа пагражаць мужчыну.

На 25 красавіка ў Гішпаніі выявілі больш за 3,4 млн выпадкаў каранавіруса, больш чым 3,1 млн чалавек ачунялі, больш за 77 тысяч памерлі.

Апошнія навіны