BE RU EN

У Магілёве руйнуецца трыумфальная арка за $375 тысяч

  • 23.04.2021, 16:38

Арку пабудавалі ўсяго некалькі гадоў таму.

Трыумфальная арка, якую будавалі ў Магілёве ўсяго некалькі гадоў таму, руйнуецца проста на вачах, паведамляе «Белсат».

Пабудова з'явілася ў Магілёве напярэдадні «пятага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі» ў кастрычніку 2018 года.

Кошт аркі, паводле звестак журналістаў, склаў Br 750 тысяч, або $375 тысяч на той час. У гэтую суму ўвайшлі не толькі арка, але і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яе: укладка ходнікаў, усталявання лавак, кветнікаў, асвятлення.

ТРЫУМФАЛЬНАЯ АРКА Ў МАГІЛЁВЕ.
ФОТА: VK.COM/ФОТА. МАГІЛЁЎ
ТРЫУМФАЛЬНАЯ АРКА Ў МАГІЛЁВЕ.
ФОТА: VK.COM/ФОТА. МАГІЛЁЎ
ТРЫУМФАЛЬНАЯ АРКА Ў МАГІЛЁВЕ.
ФОТА: VK.COM/ФОТА. МАГІЛЁЎ
ТРЫУМФАЛЬНАЯ АРКА Ў МАГІЛЁВЕ.
ФОТА: VK.COM/ФОТА. МАГІЛЁЎ

Апошнія навіны