BE RU EN

«Шаную гэты моцны жэст»: прэм'ер Чэхіі падзякаваў Славакіі за высылку трох расейскіх дыпламатаў

  • 23.04.2021, 10:22

Андрэй Бабіш звярнуўся да свайго славацкага калегі.

Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш выказаў падзяку свайму славацкаму калегу Эдуарду Хегеру за высылку са Славакіі трох расейскіх дыпламатаў, паведамляюць Ceske noviny.

"Шчыры дзякуй. Я вельмі цаню гэты моцны жэст і пазіцыю Славакіі», - указаў ён.

Улады Славакіі пастанавілі выслаць трох расейскіх дыпламатаў у адказ на просьбу Прагі да дзяржаў - сябраў NАТО і Еўразвязу праявіць салідарнасць з Чэхіяй.

Раней Чэхія і Расея ўзаемна выслалі дыпламатаў адзін аднаго. Канфлікт разгарэўся пасля таго, як чэшскія ўлады заявілі, што падазраюць спэцслужбы Расеі ў дачыненні да выбуху на складзе боепрыпасаў у вёсцы Урбетыцэ ў 2014 годзе. Прага выслала 18 расейскіх дыпламатаў, якія, на думку чэшскага боку, працуюць на расейскія ГРУ і Службу Замежнай выведкі.

Апошнія навіны