BE RU EN

У Менску буйное НЗ з вадой

  • 21.04.2021, 21:45

Жыхары Серабранкі, Курасоўшчыны і Чыжоўкі засталіся без вады.

Жыхары некалькіх раёнаў Менска паведамляюць, што ў іх знікла вада ў кранах.

Такія паведамленні прыйшлі з Чыжоўкі, Лошыцы, Серабранкі, Курасоўшчыны, раёна вуліц Асаналіева, Жукоўскага, Маякоўскага, Казінца, а таксама з пасёлка Гатава.

Чытач tut.by з Чыжоўкі даслаў відэа затопленай дарогі: з яго слоў, там прарвала трубу.

Апошнія навіны