BE RU EN

Актрыса Юлія Высоцкая падтрымала свабодных купалаўцаў

  • 2.04.2021, 16:05

Яна заявіла, што не сумнявалася ні секунды, што акторы пакінуць тэатр на знак пратэсту.

Расейская актрыса Юлія Высоцкая дала інтэрв'ю праекту «Скажы Гардзеевай». Яна выказалася пра сітуацыю ў Купалаўскім тэатры, дзе ў свой час працавала.

- Я нават не разумею, як маглі застацца тыя, хто там застаўся. Вось гэтага не разумею. Тое, што яны пайшлі, я ў гэтым не сумнявалася ні секунды. Калі я бачыла нядаўна адну дзяўчыну - яна вучылася на два гады раней за мяне - і яна плакала, прызнаючы памылку сваіх калегаў, якія сышлі, вось гэта для мяне дзіўна. Гэта праўда дзіўна. Мне здаецца, тады лепш маўчаць. Гэта неяк больш высакародна.

- Бывае страшна казаць услых сваю пазіцыю. Асабліва артысту.

- Безумоўна. Тады лепш маўчаць.

Як адзначае tut.by, гаворка, мяркуючы з усяго, ідзе пра эпізод 19 лютага 2021 года - тады Аляксандр Лукашэнка наведаў Купалаўскі тэатр і паглядзеў фрагмент рэпетыцыі спектакля «Паўлінка», а таксама сустрэўся з акторамі. Ягоныя дзеянні падтрымала актрыса Вольга Няфёдава.

Апошнія навіны