BE RU EN

Аўтазадачка на выходныя: Паспрабуйце разгадаць сакрэт тайнага знака японскіх кіроўцаў

  • 18.04.2021, 12:09

У Японіі існуюць свае цікавыя аўтамабільныя традыцыі і правілы.

Асобныя катэгорыі кіроўцаў у Японіі абавязаныя наляпляць на аўтамабілі адмысловыя знакі. Напрыклад, сімвал wakaba (або shoshinsha) з'яўляецца абавязковым для кіроўцаў, чый стаж не перавышае аднаго года.

Выглядае ён так:

Асаблівы знак быў прыдуманы ў 1998 годзе для іншай катэгорыі кіроўцаў. Яго ўстаноўка настойліва рэкамендуецца японскай паліцыяй. Першапачатковы варыянт гэтага значка называўся koreisha і сімвалізаваў восеньскі ліст.

Але кіроўцы, якім загадвалі наляпляць гэты значок, абурыліся. І ў 2011 годзе яго замянілі на іншы, у выглядзе чатырохлісцевай канюшыны, які палічылі больш дарэчным.

Якой катэгорыі кіроўцаў у Японіі настойліва рэкамендуецца наляпляць на свой аўтамабіль значок у выглядзе чатырохлісцевай канюшыны?

Адказы пішыце ў каментарах.

Апошнія навіны