BE RU EN

Катары ФСБ РФ ноччу правакавалі ўкраінскія караблі ў Азоўскім моры

  • 15.04.2021, 21:24

Украінскія маракі былі вымушаныя папярэдзіць, што гатовыя ўжыць зброю.

Катары ФСБ РФ у Азоўскім моры ў ноч на 15 красавіка спрабавалі перашкодзіць катарам ВСУ несці баявую варту. Пра гэта паведаміла служба сувязяў з грамадскасцю камандавання ВМС ВСУ.

Нягледзячы на правакацыі Расеі, катарна-тактычная група ВМС Украіны прадоўжыла выконваць свае задачы, паведамілі ў прэс-службе.

Кіраўнік Інстытута Чарнаморскіх стратэгічных даследаванняў Андрэй Кліменка раней са спасылкай на крыніцы напісаў у Facebook, што сама менш пяць катараў ФСБ здзяйснялі скаардынаваныя небяспечныя манеўры, а каманды ім падаваў карабель берагавой аховы РФ N 734. У адказ на правакацыі ўкраінскія маракі былі вымушаныя папярэдзіць, што гатовыя ўжыць зброю. У выніку караблі ВМС ВСУ вярнуліся ў пункт базавання непашкоджанымі.

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся за 46 кіламетраў ад Керчанскага праліва.

Апошнія навіны