BE RU EN

З Беларусі забаранілі вываз пшаніцы, грэчкі, кукурузы і іншай збажыны

  • 15.04.2021, 18:22

Такія захады закліканыя забяспечыць таварамі ўнутраны рынак краіны.

Лукашысцкі ўрад пастановай «савета міністраў» ад 14 красавіка 2021 г. № 221 вызначыў часовую забарону на вываз пшаніцы, жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, проса, трыцікале і іншай збажыны, паведамляе Pravo.by.

Забарона будзе дзейнічаць на вываз гэтых тавараў:

за межы Беларусі ў краіны ЕАЭС незалежна ад іх краіны паходжання;

за межы ЕАЭС пры іх змяшчэнні пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту.

Забарона не будзе распаўсюджвацца на збажыну ў выпадку вывазу для міжнароднай гуманітарнай дапамогі пастановай урада, а таксама ў якасці харчоў; перамяшчэння ў рамках міжнародных транзітных перавозак.

Асноўныя палажэнні пастановы пачынаюць дзеянне пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічаюць цягам трох месяцаў.

Падобныя забароны – гэта не рэдкасць. Да прыкладу, летась дзейнічала забарона на вываз з Беларусі грэчкі, часнаку і цыбулі. Такія захады закліканыя забяспечыць таварамі ўнутраны рынак краіны.

Апошнія навіны