BE RU EN

ЗША размесцяць у Нямеччыне яшчэ паўтысячы вайскоўцаў

  • 13.04.2021, 15:20

Вашынгтон не будзе выводзіць вайскоўцаў, як гэтага хацеў Трамп.

Пра гэта заявіў міністр абароны ЗША Лойд Осцін падчас візіту ў Берлін, адзначаючы скасаванне планаў былога прэзідэнта Дональда Трампа аб вывадзе амаль 12 000 вайскоўцаў з Нямеччыны, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

"Мы спынілі планаванні (у скарачэнні вайсковай прысутнасці)", - сказаў Осцін на прэс-канферэнцыі са сваёй нямецкай калегай Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр у аўторак.

"Я думаю, што наша прызначэнне дадатковых 500 вайскоўцаў кажа пра ўзровень нашага партнёрства і нашай адданасці NATO", - дадаў ён.

Папярэдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наважыў вывесці з Нямеччыны амаль траціну амерыканскіх жаўнераў пасля працяглай спрэчкі з Берлінам праз яго абаронныя выдаткі, якія нашмат ніжэйшыя за мэтавы паказчык NATO 2% ВУП.

4 лютага Джо Байдэн абвясціў, што адвод войскаў прыпыняць як мінімум датуль, калі новы міністр абароны Лойд Осцін скончыць перагляд гэтай пастановы.

Апошнія навіны