BE RU EN

Работнікі калгасаў па ўсёй краіне скардзяцца, што ім не плацяць заробкі

  • 8.03.2021, 12:12

Людзі не могуць нават купіць хлеб.

Як піша Telegram-канал «Краіна для жыцця», работнікі калгасаў па ўсёй краіне скардзяцца, што ім не плацяць заробкі.

З такой праблемай сутыкнуліся ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Літусава» ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці.

«Хлеба купіць не магу», - пішуць работнікі калгаса.

Cа снежня мінулага года рабочым дагэтуль нічога не выплацілі. Частку грошай ім перавялі ў краму на прадукты, у кошт заробку давалі каўбасу, а ў астатніх ужо трэці месяц кормяць абяцаннямі. Людзі не ведаюць, як плаціць за крэдыты, і на што купіць лекі.

«Вядома, Рыгоравічу не зразумець, як жыць на такія грошы...» - піша Telegram-канал.

Апошнія навіны