BE RU EN

Суд прысудзіў лекара Сарокіна і журналістку tut.by Барысевіч да рэальных тэрмінаў у калоніі

  • 2.03.2021, 16:09

Таксама яны павінны заплаціць штрафы.

Маскоўскі раён Менску агучыў прысуд паводле справы журналісткі tut.by Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна аб так званым разгалашэнні медыцынскай таямніцы.

Журналістку Кацярыну Барысевіч прысудзілі да 6 месяцаў пазбаўлення волі і штрафу 100 базавых.

Лекара БСМП Арцёма Сарокіна – да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штрафу 50 базавых адзінак.

З улікам часу, які журналістка tut.by правяла ў СІЗА, на свабоду яна выйдзе крыху больш чым праз два месяцы.

Арцёма Сарокіна вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.

Нагадаем, пасля забойства лукашыстамі Рамана Бандарэнкі на Плошчы Перамен менавіта яны зняпраўзілі хлусню ўладаў і апублікавалі інфармацыю аб «нуль праміле» ў крыві загінулага.

Апошнія навіны