BE RU EN

Павел Латушка заклікаў беларусаў выйсці на вуліцы 25 сакавіка

  • 19.03.2021, 13:45

Мы павінны годна адзначыць Дзень Волі.

Былы дыпламат і экс-дырэктар Купалаўскага тэатра, кіраўнік НАУ Павел Латушка напярэдадні Дня Волі звярнуўся да беларусаў:

- 25 сакавіка, у Дзень Волі, выходзьце на цэнтральныя вуліцы сваіх гарадоў па ўсёй краіне. Пакажыце, што наша воля мацнейшая за страх.

Сёння шмат хто чакае рашучых і цвёрдых слоў.

Маё сэрца і сумленне кажуць, што ў мяне няма права маўчаць, пакуль у турмах сотні нявінных людзей, пакуль сотні тысяч падвяргаюцца рэпрэсіям, звальненням, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

Сказаць сабе «Я выходжу» - гэта асабісты выбар, унутраны подзвіг і адказ на ўнутраны дыялог.

25 сакавіка з усёй краіне мы пачынаем пратэсную вясну - вясну нашага вызвалення!

Мы аб'яўляем акцыю «Пульс нашай волі».

Апошнія навіны