BE RU EN

Прэм'ер заявіў пра спробу путчу: Што адбываецца цяпер у Ерэване?

  • 27.02.2021, 18:15

Прэзідэнт Арменіі адмовіўся звальняць начальніка Генштаба Узброеных сіл.

Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян не стаў падпісваць указ аб вызваленні ад пасады начальніка Генштаба Узброеных сіл Оніка Гаспаряна. Прапанова аб адстаўцы, чаго дамагаўся прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, была вывучана ўрадам, парламенцкімі і непарламенцкімі сіламі, а таксама вышэйшым камандным складам УС, паведамляецца ў заяве на сайце кіраўніка дзяржавы ў суботу, 27 лютага, піша «Немецкая волна».

Праект указа аб адстаўцы Гаспаряна ў корані супярэчыць Канстытуцыі краіны, адзначаецца ў заяве. Прэзідэнт Арменіі прымае рашэнні, кіруючыся выключна нацыянальнымі інтарэсамі, і не абараняе ні адну з палітычных сілаў, падкрэсліваецца ў дакуменце. Саркісян у рамках сваіх канстытуцыйных паўнамоцтваў вярнуў праект указа з пярэчаннямі.

Прэм'ер заявіў пра спробу путчу

Нікол Пашынян некалькімі днямі раней заявіў пра спробу вайсковага перавароту ў краіне. Яго словы былі выкліканыя заявай Генштаба Узброеных сіл Арменіі з патрабаваннем адстаўкі прэм'ера. Кіраўнік урада вызваліў ад пасады начальніка ГШ УС.

Між тым, у сталіцы Арменіі праходзіць чарговы мітынг з патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра. Дэманстранты сабраліся ля сцэны, збудаванай на праспекце Баграмяна, дзе размешчаны будынак парламента. Адна з галоўных транспартных артэрый Ерэвана перакрытая з 25 лютага, каля парламента разгорнуты намётавы гарадок.

Масавыя пратэсты ў Ерэване і іншых гарадах Арменіі пачаліся пасля падпісання прэм'ер-міністрам трохбаковай заявы з прэзідэнтамі Азербайджана і Расеі аб спыненні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху з 10 лістапада 2020 года.

У адпаведнасці з дакументам, узброеныя сілы Азербайджана і Арменіі засталіся на пазіцыях, якія займалі. Баку атрымаў кантроль над трыма раёнамі ў рэгіёне - Агдамскім на ўсходзе і Кельбаджарскім і Лачынскім на захадзе.

Уздоўж лініі судакранання ў Нагорным Карабаху і ўздоўж калідора, які злучае Карабах з Арменіяй, размешчаныя расейскія міратворцы, транспартныя зносіны ў рэгіёне кантралюе памежная служба ФСБ

Апошнія навіны