BE RU EN

Аўстралія далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды ў Пекіне

  • 8.12.2021, 9:59

Аўстралійскія спартоўцы не паедуць на зімовыя гульні.

Прадстаўнікі Аўстраліі не паедуць на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне ў 2022 годзе на знак пратэсту супраць парушэння правоў чалавека ў Кітаі. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Скот Морысан, паведамляе Reuters.

Паводле ягоных слоў, Аўстралія далучыцца да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды ў Пекіне следам за ЗША і іншымі краінамі-хаўруснікамі.

Морысан патлумачыў, што апошнім часам Аўстралія дамагалася, каб улады Кітая адказалі на абвінавачванні ў парушэнні правоў чалавека ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, а таксама патлумачылі дзеянні Пекіна супраць імпарту аўстралійскіх тавараў. Аднак кітайскія ўлады не адказалі на пытанні, узнятыя Канберай.

"Таму нядзіўна, што афіцыйныя асобы ўрада Аўстраліі не паедуць у Кітай на Алімпійскія гульні", – заявіў Морысан.

Раней у Белым доме абвясцілі, што амерыканскія дыпламаты не паедуць на зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Пекіне. Амерыканскія ўлады патлумачылі, што такая пастанова прынятая праз “працяглы генацыд” у КНР і “злачынстваў супраць чалавечнасці” у Сіньцзяне, дзе пражываюць уйгуры. Пры гэтым такі байкот не перашкодзіць паехаць на спаборніцтвы амерыканскім спартоўцам.

Улады Кітая прыстрашылі ЗША мерамі ў адказ за байкот Алімпійскіх гульняў у Пекіне, не ўдакладніўшы, якімі.

Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 да 20 лютага 2022 года.

Апошнія навіны