BE RU EN

Ва ўкраінскіх СМІ з'явілася відэа затрымання футбаліста Мілеўскага

  • 6.12.2021, 12:24

Мяркуючы з запісу, яго затрымлівалі супрацоўнікі СБУ.

У сталіцы Украіны затрымалі экс-футбаліста берасцейскага "Дынама" Арцёма Мілеўскага і ягонага агента Аляксандра Панкова. Такія высновы можна зрабіць з відэа, якое апынулася ў тэлеграм-канала APnews.

На гэты момант невядомыя падрабязнасці інцыдэнту і магчымыя прычыны затрымання. На відэа людзі ў абмундзіраванні з пазнакай «СБУ» і аўтаматамі паводзілі сябе з затрыманымі жорстка і агрэсіўна.

Журналісты паспрабавала звязацца з Мілеўскім і яго прадстаўнікамі, каб атрымаць каментары, аднак іх тэлефоны па-за доступам. У праваахоўных органах таксама пакуль ніяк не каментуюць сітуацыю.

Аднак карыстальнікі сацсетак выказваюць меркаванне, што відэа можа быць пастановачным.

Апошнія навіны