BE RU EN

Дзмітрыя Мядзведзева "аднадушна" выбралі кіраўніком "Адзінай Расіі" яшчэ на пяць гадоў

  • 4.12.2021, 19:45

Таксама быў пераабраны старшыня найвышэйшай рады партыі Барыс Грызлоў.

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў пераабраны старшынём партыі "Адзіная Расія", паведамляе a target="_blank" href=https://www.currenttime.tv/a/medvedeva-yedinoglasno-vybrali-glavoy-yedinoy-rossii/31593739.html>«Настоящее время». За Мядзведзева прагаласавалі ўсе дэлегаты з'езда.

- Будзем старацца дапамагчы кожнаму чалавеку незалежна ад ягоных палітычных перакананняў, - сказаў Мядзведзеў.

Таксама быў пераабраны старшыня найвышэйшай рады партыі Барыс Грызлоў, які займае пасаду з 2002 года. У ягоныя задачы ўваходзіць "агульнае палітычнае кіраўніцтва дзейнасцю партыі", а таксама ўдзел ад "Адзінай Расіі" ва ўсіх расейскіх і замежных органах ды арганізацыях.

Таксама застаўся на сваёй пасадзе сакратар генеральнай рады "Адзінай Расіі" Андрэй Турчак.

Паводле звестак УЦДГМ на канец лістапада, рэйтынг "Адзінай Расіі" складае 28,6%, яе найбліжэйшы канкурэнт - КПРФ з 18%. Першага снежня "Адзінай Расіі" споўнілася 20 гадоў.

Апошнія навіны