BE RU EN

Арнольд Шварцэнэгер зняўся ў калядным трэйлеры World of Tanks

  • 4.12.2021, 18:41

Легендарны акцёр стане героем у знакамітай гульні.

Стваральнікі шматкарыстальніцкай гульні World of Tanks выпусцілі трэйлер з анонсам «Навагодняга наступу - 2022», дзе на галоўную ролю трапілп мегазорка кінематографа і бодыбілдынгу - Арнольд Шварцэнэгер, піша intex-press.by.

«Навагодні наступ 2022 у World of Tanks набліжаецца! А разам з ім і калядны цуд. У гэтую чароўную пару спраўджваюцца самыя запаветныя жаданні, нават калі яны былі задуманыя ў дзяцінстве. Адпраўляйцеся разам з нашым новым госцем Арнольдам», напісалі пад ролікам.

Распрацоўнікі пакуль трымаюць падрабязнасці ў таямніцы, аднак ясна адно: «жалезнага Арні» цяпер можна будзе сустрэць на полі бою.

Сюжэт трэйлера апавядае гісторыю пра маленькага Джоні, які вельмі хацеў убачыць свайго куміра Арнольда, аднак ліст згубіўся ў дарозе і дайшоў да адрасата толькі праз трыццаць гадоў. Тым не менш, Шварцэнэгер усё-ткі атрымаў пасланне і адправіўся ў дарогу.

Апошнія навіны