BE RU EN

Мядзведзеў пракаментаваў створаны Лукашэнкам міграцыйны крызіс

  • 29.11.2021, 19:09

Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ таксама заклапаціўся ростам злачыннасці сярод мігрантаў у РФ.

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў назваў міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы адным з самых цяжкіх у Еўропе. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў пытаннях рэалізацыі міграцыйнай палітыкі РФ, паведамляе РІА Новости.

«Сапраўдная міграцыйная драма разгулялася на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай. Гэта без перабольшання адзін з найцяжэйшых міграцыйных крызісаў у Еўропе, які можа мець глабальныя наступствы. Прычым адтэрмінаваныя наступствы, якія цяпер нават цяжка прадказаць», - заявіў Мядзведзеў.

Мядзведзеў таксама выказаў сур'ёзную заклапочанасць ростам злачыннасці сярод мігрантаў. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Палітык падкрэсліў неабходнасць падрыхтоўкі дадатковых мер забеспячэння бяспекі ў Расеі. Гэта, з ягоных слоў, стане часткай удасканалення міграцыйнай палітыкі ў краіне. Мядзведзеў таксама дадаў, што эфектыўнасць расейскага заканадаўства ў гэтай сферы ўзрасла за апошнія гады.

Апошнія навіны