BE RU EN

Аператары Эйсмант паказалі псіхлячэбніцу падчас нервовай тырады Лукашэнкі

  • 25.11.2021, 16:11

Фотафакт.

Аператары прэс-службы Лукашэнкі паказалі псіхлячэбніцу падчас нервовай тырады Лукашэнкі. На гэта звярнуў увагу былы чыноўнік адміністрацыі дыктатара Арцём Праскаловіч:

- На скрыншоце ніжэй - унікальнае архітэктурнае збудаванне - Гайцюнішскі дом-замак. Усё б нічога, але па сумяшчальніцтве гэта Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская псіхіятрычная лякарня «Гайцюнішкі» – адзіная ў Беларусі ўстанова, прызначаная для лячэння душэўна хворых, якія ўчынілі злачынствы.

Брава аператару! Шлях састарэламу злачынцу паказаны дакладна. Адзінае, вельмі хочацца спадзявацца, што псіхіятрычная экспэртыза ўсё ж прызнае яго здаровым.

Апошнія навіны