BE RU EN

Польскія мытнікі перахапілі дзве партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт

  • 29.10.2021, 19:51

Фотафакт.

Польскія мытнікі затрымалі дзве партыі беларускіх цыгарэт - адну на літоўска-польскай мяжы, другую на беларуска-польскай.

Каля літоўска-польскай мяжы мытнікі спынілі грузавы аўтамабіль пад кіраваннем 31-гадовага літоўца. Сярод пасылак, якія павінны былі патрапіць у Вялікабрытанію, знайшліся 1500 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

На беларуска-літоўскай мяжы цыгарэты знайшлі ў пустым грузавіку 41-гадовага грамадзяніна Беларусі. Пры кантролі ў пункце пропуску «Баброўнікі» мытнікі знайшлі схованку ў падлозе, у якой знаходзілася 5 000 пачкаў цыгарэт.

Агульны кошт канфіскаваных цыгарэт ацэньваецца амаль 100 тысяч злотых (больш за 25 тысяч даляраў), паведамляе польская мытня.

Апошнія навіны