BE RU EN

У нацыянальны каляндар прышчэпак унесены COVID-19

  • 21.10.2021, 19:15

У Беларусі пашыраны пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях.

У яго занесеная вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 дарослых асоб ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй, распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

- Забеспячэнне бяспекі краіны, абароны здароўя насельніцтва, папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь - прыярытэтная задача аховы здароўя, - гаворыцца ў паведамленні.

У нацыянальны каляндар прышчэпак уваходзяць вакцынацыі супраць віруснага гепатыту B, туберкулёзу, дыфтэрыі, слупняка, коклюшу, пнеўмакокавай інфекцыі, адру, эпідэмічнага паратыту, краснухі, гемафільнай інфекцыі, поліяміэліту і грыпу.

На сённяшні дзень больш за 2 674 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 991 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Апошнія навіны