BE RU EN

Рэжым Лукашэнкі спалохаўся мітынгу нелегальных мігрантаў у Менску?

  • 21.10.2021, 19:01

Польскія СМІ паведамілі, што рэжым прыпыніў выдачу віз грамадзянам Ірака.

Беларусь прыпыніла выдачу віз грамадзянам Ірака, паведамляе польскае выданне TVP.

Крыніца, звязаная з польскімі дыпламатычнымі коламі, таксама пацвердзіла выданню, што візы не выдаюцца. З яе слоў, невядома, ці часовае гэта рашэнне або сталае. Паводле інфармацыі выдання, прычынай можа быць рост праблем з мігрантамі ў Беларусі.

Раней у Польшчы паведамлялі, што Беларусь перастала прымаць мігрантаў, якія вылятаюць у Менск з іракскага Эрбіля, а таксама прыпыніла прыём заяў на атрыманне віз ад грамадзян Егіпта, Ірака, Нігерыі, Пакістану і Сірыі.

Нагадаем, жыхарка Ірака анансавала 15-тысячны мітынг на плошчы Незалежнасці ў Менску.

Апошнія навіны