BE RU EN

Жыхарам Маладзечна прапаноўваюць працаваць за мех бульбы

  • 21.10.2021, 12:15

Ахвотнікаў мала.

У Маладзечне прапаноўваюць папрацаваць за мех бульбы і 20 рублёў. Ахвотных мала

За васьмігадзінны працоўны дзень жыхарам Маладзечна на зборв бульбы, буракоў і морквы заплацяць 20 рублёў, плюс вядро гародніны, якую чалавек сам жа і сабраў, паведамляе «Беларусь за Мкадам».

Але, каб паехаць у адную з гэтых гаспадарак, спачатку трэба прыйсці з пашпартам ва ўправу працы і занятасці райвыканкама і зарэгістравацца.

«У гэтым годзе ахвотных менш, чым летась. Ужо не ведаю, у чым прычына - ці то людзі сталі лепш жыць, ці то больш ленавацца», - сказала начальніца аддзела спрыяння занятасці насельніцтва ўправы працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Маладзечанскага райвыканкама Ірына Варатынская.

Апошнія навіны