BE RU EN

Расейскі баксёр Мядзведзеў забіў мядзведзя, які напаў на яго

  • 20.10.2021, 18:05

Сам спартовец знаходзіцца ў рэанімацыі.

Расейскі баксёр Ілля Мядзведзеў забіў дзікага мядзведзя падчас адпачынку на прыродзе. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Shot.

23-гадовы спартовец вяртаўся дадому праз лес пасля рыбалкі на рацэ Іртыш. Разам з ім ішлі яшчэ два рыбакі. На мужчын напаў дзікі мядзведзь, звер забіў аднаго з іх.

Мядзведзеў уступіў у сутычку з дзікай жывёлай. Апынуўшыся на лапатках, ён нанёс зверу нажавыя раненні, ад якіх мядзведзь і памёр. Ацалелы пры нападзе рыбак даставіў баксёра ў бальніцу. У гэты момант спартовец знаходзіцца ў рэанімацыі.

Ілля Мядзведзеў - майстар спорту ў боксе. У ліпені 2019-га ён здабыў золата на чэмпіянаце Узброеных сіл Расеі, стаўшы найлепшым у вагавай катэгорыі да 64 кілаграмаў.

Апошнія навіны