BE RU EN

Як аслабляць рэжым метадамі эканамічнага супраціву

  • 20.10.2021, 10:43

Капейка рубель точыць.

Чытачы тэлеграм-канала «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР) падзяліліся сваім досведам эканамічнага супраціву рэжыму.

Знізіць ПДВ можна, купляючы тавары ў замежных інтэрнэт-крамах, у тым ліку ў Расеі. Да таго ж, купляючы ў сеціве некаторыя тавары, можна сур'ёзна зэканоміць.

Таксама беларусы могуць скарыстацца падатковым вылiчэннем і зэканоміць на падатках. Не шмат, але капейка рубель точыць.

Падвысіць выдаткі бюджэту таксама можна і з дапамогай старой сістэмы 115.бел. Патрабуйце паправіць лавачкі, альтанкі, прыбраць тэрыторыю, памяняць лямпачкі ў ліхтарах, паправіць ходнікі, ды ўсё што хочаце!

Ну і не забывайце рыхтавацца да страйку! Больш горкай атруты для тараканаў пакуль не прыдумалі, таму будзем карыстацца тым, што ёсць.

Страйку быць!

Апошнія навіны