BE RU EN

Самалёту патрыярха Кірыла адмовілі ў пасадцы ў Арле

  • 17.10.2021, 13:18

У расейскім горадзе цяпер моцны туман.

Патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл не можа прызямліцца ў Арле праз дрэнныя ўмовы надвор'я. Пра праблемы з пасадкай самалёта ў нядзелю, 17 кастрычніка, са спасылкай на заяву мітрапаліта арлоўскага і болхаўскага Ціхана піша «Лента.Ру» са спасылкай на ТАСС.

Удакладняецца, што ў горадзе цяпер моцны туман. Мітрапаліт Ціхан таксама паведаміў, што прыхаджане і духавенства будуць маліцца за здароўе патрыярха і ягонае паспяховае прызямленне.

Раней стала вядома, што патрыярх Кірыл павінен удзельнічаць у асвячэнні мясцовага храма Казанскай іконы Божай Маці.

14 кастрычніка патрыярх Кірыл заявіў, што войны XX стагоддзя, а таксама іншыя выпрабаванні пасланыя Расеі Богам у пакаранне. Ён адзначыў, што «ў нас ёсць грахі, за многія з якіх мы пацярпелі, адкупіўшы іх крывёю».

Апошнія навіны