BE RU EN

Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова прызнаныя еўрапейскімі журналістамі года

  • 16.10.2021, 11:22

Прэмія ўручаецца на фестывалі PRIX Europa.

Палітвязні Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова прызнаныя журналісткамі года ў Еўропе на фестывалі PRIX Europa, паведамляе «Белсат».

Прэмія ўручаецца на фестывалі PRIX Europa з 2017 года, у папярэднія гады яе атрымлівалі журналісты з Аўстрыі, Францыі, Турцыі і Нямеччыны. Гэты фестываль з'яўляецца найбуйнейшай журналісцкай падзеяй у Еўропе.

Ініцыятыва намінаваць Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову журналістамі года сустрэла шырокую падтрымку журналісцкай супольнасці з усяго рэгіёну, уключаючы Беларусь, Літву і Украіну. Пад іх вылучэннем падпісаліся амаль 200 прадстаўнікоў СМІ.

Апошнія навіны