BE RU EN

ICAO разгледзіць прамежкавы даклад пра захоп самалёта Ryanair ужо 25 кастрычніка

  • 14.10.2021, 21:52

Пачынаецца расследаванне злачынства рэжыму Лукашэнкі.

Рада Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO) 25 кастрычніка разгледзіць прамежкавы дакумент аб захопе самалёта Ryanair, які ў канцы траўня сеў у Менску праз ілжывыя паведамленні пра небяспеку. Пра гэта паведаміў сёння прадстаўнік РФ у арганізацыі Сяргей Гудкоў, паведамляе ТАСС.

Ён адзначыў, што ніякіх папярэдніх або канчатковых высноў пры гэтым яшчэ зроблена не будзе.

Нагадаем, рэжым Лукашэнкі захапіў самалёт Ryanair, які рухаўся з Афін у Вільню. Была прымененая вайсковая авіяцыя. Экіпажу самалёта паведамілі ілжывую інфармацыю пра бомбу на борце.

Апошнія навіны