BE RU EN

Фільм паводле рамана беларускага пісьменніка трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»

  • 27.01.2021, 16:13

Вынікі адбору будуць абвешчаныя 8 лютага.

Фільм «Возера радасці», зняты па ўрыўку з аднайменнага рамана беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, трапіў у лонг-ліст кінапрэміі «Оскар». Пра гэта паведаміў галоўны рэжысёр стужкі Аляксей Палуян на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Вынікі адбору будуць абвешчаныя 8 лютага.

Паўгадзіннай фільм «Возера радасці» выйшаў у пракат у 2019 годзе. Ён распавядае пра дзевяцігадовую Ясю, якая перажывае смерць маці. Бацька адвозіць дзяўчынку ў інтэрнат, адкуль яна наважваецца збегчы. У ролі Ясі знялася дзявяцігадовая выхаванка магілёўскай SOS-Дзіцячай вёскі Анастасія Пляц.

Апошнія навіны