BE RU EN

Юлію Навальную затрымалі на Пушкінскай плошчы ў Маскве

  • 23.01.2021, 16:06

Раней жонка расейскага палітыка Навальнага з'яўлялася толькі на ўзгодненых акцыях.

Паліцыя затрымала Юлію Навальную на Пушкінскай плошчы ў Маскве. Пра гэта жонка расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага паведаміла ў сваім Інстаграме.

«Настоящее время» паведамляе, што Навальнага затрымалі недалёка ад вуліцы Вялікая Дзмітраўка.

22 студзеня Юлія Навальная абвясціла, што выйдзе на мітынг: «Я выйду за бясстрашнага, адважнага чалавека, якога цкуюць і забіваюць, а ён, нягледзячы ні на што, ніколі не здаецца. Я выйду за чалавека, якога вельмі моцна люблю».

Звычайна жонка Навальнага з'яўлялася толькі на ўзгодненых акцыях.

Людміла Навальная, мама Аляксея і Алега Навальных, таксама на Пушкінскай, заўважыла «Адкрытая Расія».

Апошнія навіны