BE RU EN

Кудзін напісаў прашэнне аб выдачы ў Расеі палітычнага прытулку

  • 22.01.2021, 19:39

Знакамітаму байцу пагражае экстрадыцыя ў Беларусь.

Затрыманы ў Маскве беларускі баец Аляксей Кудзін, якому пагражае экстрадыцыя, напісаў прашэнне аб выдачы ў Расеі палітычнага прытулку, паведамляе tut.by.

Нагадаем, Кудзіна затрымалі на акцыі пратэсту недалёка ад маладзечанскага гарадскога парку 10 жніўня. Адпусцілі 21 жніўня, распачаўшы ў яго дачыненні крымінальную справу і абраўшы меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Аляксея Кудзіна абвінавачваюць паводле артыкула 363 Крымінальнага кодэксу - «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвала грамадскі парадак». Максімальная санкцыя - да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны