BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб новых выпадках COVID-19 у Беларусі

  • 22.01.2021, 17:09

Афіцыйнай беларускай статыстыцы ўжо даўно ніхто не верыць.

За дзень у Беларусі зарэгістраваныя 1 813 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 2 087 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 234 111 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 218 831, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

У актыўнай фазе COVID-19 - 13 652 пацыенты.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 628 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Дзевяць - за апошні дзень.

За мінулы дзень праведзены 18 541 тэст (прыкладна 9,8% станоўчыя). Усяго ў краіне праведзена 4 330 509 тэстаў.

Апошнія навіны