BE RU EN

Піянткоўскі: Амбасадарам ЗША ва Украіне могуць прызначыць Волкера

  • 21.01.2021, 21:13

Курт Волкер быў спецпрадстаўніком Дзярждэпу ЗША ў пытаннях Украіны.

У Вашынгтоне абмяркоўваецца магчымасць прызначэння былога спецыяльнага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў пытаннях Украіны Курта Волкера амбасадарам у Кіеў, заявіў у каментары выданню «Гордон» расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі.

«Вельмі добрыя пагалоскі ў Вашынгтоне цяпер. Не ведаю, наколькі гэта дакладна, але такая інфармацыя абмяркоўваецца. Амбасадарам ЗША ва Украіне можа быць прызначаны вялікі сябар краіны Курт Волкер. Ён шмат зрабіў для Украіны. Калі Францыя і Нямеччына ціснулі і патрабавалі ўносіць змены ў Канстытуцыю, Волкер перакуліў гэтую палітыку. Ён, фактычна, выконваў ролю лідара вольнага свету замест [прэзідэнта ЗША Дональда] Трампа. Думаю, гэта будзе эфектыўнае і правільнае прызначэнне. Гэта самыя апошнія звесткі», - паведаміў Піянткоўскі.

У ліпені 2017 года Курт Волкер быў прызначаны спецпрадстаўніком Дзярждэпу ЗША ў пытаннях Украіны.

На працягу сямі з паловай гадоў, да кастрычніка 2019 года, Волкер быў выканаўчым дырэктарам Інстытута Макейна.

Апошнія навіны