BE RU EN

Беларускіх лекараў пачалі прышчапляць небяспечнай расейскай вакцынай «Спадарожнік V»

  • 19.01.2021, 11:57

Усяго плануецца вакцынаваць блізу 20 тысяч медработнікаў.

З сённяшняга дня пачынаецца вакцынацыя ад COVID-19 у Беларусі, паведамляе «Белсат».

Першымі расейскай вакцынай «Спадарожнік V» прышчэпяць медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.

Гэта 2 285 медработнікаў Менска, 3 460 Берасцейскага рэгіёну, 3 260-Віцебскага 4 365 Гомельскага, 1 735 Гарадзенскага, 1 610 Магілёўскага і 2 485 Менскай вобласці. Блізу 800 доз прызначаныя для медработнікаў рэспубліканскіх устаноў.

Усяго плануецца прышчапіць больш як 20 000 медработнікаў.

Раней паведамлялася, што вакцынацыя для ўсіх ахвотных (тых, хто не ўваходзіць у зоны рызыкі, не працуе сацработнікам, педагогам), можа пачацца ў красавіку.

Нагадаем, што незалежныя экспэрты не раз папярэджвалі аб небяспецы расейскай вакцыны «Спадарожнік V», якая не прайшла трэцяга этапу тэставання, устаноўленага міжнароднымі нормамі.

Апошнія навіны