BE RU EN

Амерыканскае ФБР пачне праверку замежнага фінансавання беспарадкаў ля Капітолію

  • 17.01.2021, 14:29

У спісах падазраваных краін могуць быць Іран, Кітай, Расея.

Амерыканскае ФБР мае намер высветліць, ці фінансаваліся беспарадкі ля Капітолію ў Вашынгтоне з-за мяжы. Падставай для гэтага, як адзначаецца, паслужыў буйны грашовы перавод актывістам правага толку, паведамляе «Эхо Москвы».

У цэнтры ўвагі супрацоўнікаў Федэральнага бюро расследаванняў - перавод прыкладна 500 тысяч даляраў у біткойнах перад штурмам Капітолію нейкім грамадзянінам Францыі, паведамляе тэлеканал NBC. Яго крыніцы таксама паведамляюць, што падчас разбору ў ФБР правераць падазрэнні пра ўплыў на «палітычных экстрэмістаў» з боку Расеі, Ірана і Кітая. Як сцвярджаецца, нейкія структуры, звязаныя з гэтымі краінамі, маглі скарыстацца тым, што адбылося на Капіталійскім ўзгорку, у сваіх інтарэсах. Пры гэтым ФБР не думае, што непасрэдна Масква спансавала ўдзельнікаў сутыкненняў у Вашынгтоне, дадае тэлеканал.

Беспарадкі адбыліся блізу паўтара тыдзень таму - у дзень, калі Кангрэс павінен быў зацвердзіць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Пасля мітынгу ў падтрымку пакуль яшчэ дзейнага амерыканскага лідара Дональда Трампа ягоных прыхільнікі праніклі ў залу пасяджэння. Кангрэсмэны былі вымушаныя эвакуявацца або схавацца ва ўнутраных памяшканнях. У выніку беспарадкаў некалькі чалавек загінулі, у тым ліку адзін паліцыянт.

На фоне сутыкненняў ля Капітолію Палата прадстаўнікоў Кангрэсу абвясціла Дональду Трампу імпічмент. Пры гэтым Сенат пакуль не галасаваў. Разам з тым ужо праз тры дні Трамп павінен будзе перадаць паўнамоцтвы абранаму прэзідэнту ЗША > Джозэфу Байдэну.

Апошнія навіны