BE RU EN

Баскетбалістку Алену Леўчанку арыштавалі на 15 дзён

  • 30.09.2020, 14:37

У зале гучалі крыкі «Ганьба».

Суд Ленінскага раёна Менска асудзіў вядомую беларускую баскетбалістку Алену Леўчанку на 15 дзён арышту. Судовае паседжанне прайшло дыстанцыйна, сама баскетбалістка знаходзілася на Акрэсціна, пад сценамі якога сабраліся неабыякавыя людзі. У зале гучалі крыкі «Ганьба».

Нагадаем, баскетбалістка Алена Леўчанка актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, яна таксама ўваходзіла ў Свабоднае аб'яднанне спартоўцаў Беларусі, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікоў і ўвесь час хадзіла на нядзельныя маршы.

Апошнія навіны