BE RU EN

У МУС запанікавалі праз масавую атаку хакераў на дзяржарганізацыі Беларусі

  • 29.09.2020, 15:24

Гэта можа прывесці да выцеку персанальных звестак і службовай інфармацыі.

На афіцыйныя паштовыя скрыні дзяржаўных арганізацый сталі масава прыходзіць электронныя лісты з вірусным укладаннем, замаскаваным пад тэрміновы дакумент. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Пры адкрыцці прымацаванага да ліста дакумента адбываецца заражэнне кампутара, што пагражае стратай як персанальных звестак, так і службовай інфармацыі.

Нагадаем, што сёння IT-фронт Беларусі апублікаваў бескампрамісны маніфест аб сваіх мэтах у барацьбе з лукашыстамі.

Апошнія навіны