BE RU EN

За восем месяцаў наймальнікі звольнілі больш за 491 тысячу беларусаў

  • 28.09.2020, 10:14

Чысты адток кадраў з буйных і сярэдніх прадпрыемстваў склаў 42,5 тысячы чалавек.

Асноўныя працадаўцы ў Беларусі звальняюць людзей часцей, чым прымаюць на працу. Галоўныя прадпрыемствы краіны маюць дэфіцыт новых працоўных месцаў, паведамляе сайт banki24.by.

У студзені-жніўні 2020 года наймальнікі на буйных і сярэдніх прадпрыемствах прынялі на працу 448,8 тысяч чалавек. За гэты ж час страцілі працу 491,3 тысяч чалавек. Такім чынам, па выніках 8 месяцаў чысты адток кадраў з буйных і сярэдніх прадпрыемстваў склаў 42,5 тысяч чалавек. У Беларусі ёсць 2 асноўныя кірункі ператоку кадраў - на малыя прадпрыемствы прыватнага сектара і ў гастарбайтэры (у Польшчу, Расею і г. д.). Таксама рабочая сіла памяншаецца за кошт натуральных прычын - выхаду работнікаў на пенсію.

Зараз дэмаграфічная піраміда перакошаная на карысць старэйшых узростаў, а на рынак працы выходзіць малалікая моладзь, народжаная на мяжы 1990-2000-ых гг. Адсюль і скарачэнне памераў рабочай сілы.

Апошнія навіны