BE RU EN

Памёр мужчына, які падпаліў сябе каля будынку РУУС у Смалявічах

  • 25.09.2020, 11:29

Медыкам не ўдалося справіцца з наступствамі апёкаў.

У Рэспубліканскім апёкавым цэнтры памёр 36-гадовы Сяргей Радчэня - мужчына, які падпаліў сябе на ганку аддзялення міліцыі ў Смалявічах.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі знаёмыя мужчыны, якія апекавалі яго.

18 верасня мужчына падпаліў сябе на ганку Смалявіцкага РАУС. Яго забрала хуткая дапамога ў вельмі цяжкім стане.

19 верасня яго перавезлі ў Лякарню хуткай медыцынскай дапамогі, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Апошнія навіны