BE RU EN

Студэнты БДЭУ выйшлі на марш, а студэнты БДУКМ спявалі пратэстныя песні

  • 24.09.2020, 16:32

Маладыя беларусы выходзяць на акцыі кожны дзень.

Ля сцен Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў сёння спявалі пратэстныя песні і патрабавалі вызвалення палітвязняў, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Іх калегі з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта выйшлі на марш. Моладзь скандавала «Жыве Беларусь» і «Верым, можам, пераможам».

Нагадаем, што сёння 47-ы дзень беларускай рэвалюцыі.

Апошнія навіны